Пінскі цір, у якім абрынулася столь, вырашылі засыпаць (фота)
На яго аднаўленне няма грошай.
Нагадаем, 30 верасня ў падземным ціру пінскай гімназіі № 1 абрынулася столь. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Цір быў пабудаваны больш за 25 гадоў таму, ён знаходзіўся на глыбіні 3 метры. Ад 2001 года яго не выкарыстоўвалі. Спецыялісты кажуць, што пліта абвалілася, бо проста састарэлі апорныя будаўнічыя канструкцыі.
Будаўнікі дасталі прыдатныя для далейшага выкарыстання будматэрыялы і пачалі засыпаць былы цір зямлёй.
