Пінскі гарвыканкам зачыніў бар, дзе адбылася масавая бойка
У бойцы, якая адбылася ў ноч з 6 на 7 студзеня ў бары-кальяннай “Шацёр”, пацярпелі дзевяць чалавек, адзін з іх памёр.
На сайце Пінскага гарвыканкама, з’явілася паведамленне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на права ажыццяўлення рознічнага гандлю ў бары. Мясцовыя ўлады чамусьці такім чынам адрэагавалі на здарэнне. Цікава, што афіцыйных тлумачэнняў ад гарадскіх чыноўнікаў пінчукі не пачулі і па сённяшні дзень.