Пінскім студэнтам напалову зменшылі плату за праезд
Праўда, толькі на экспрэс-маршруце Пінск-Мінск-Пінск.
Студэнты-вочнікі з Пінску, якія навучаюцца ў сталічных установах, пасля прад’яўлення студэнцкага білета будуць плаціць толькі 24 тысячы рублёў за квіток. Астатнім пасажырам давядзецца аддаць амаль удвая больш.
Гэтак пінскі аўтобусны парк спрабуе вытрымаць канкурэнцыю з прыватнымі маршруткамі, якія бяруць за паездку ў Мінск ад 20 да 25 тысяч рублёў.