Пінскія чыноўнікі перавялі працоўныя дні ў макулатуру

Мясцовым беспрацоўным цяпер можна замест абавязковых грамадскіх работ здаваць другасную сыравіну. Пінскія чыноўнікі вырашылі, што адзін дзень грамадскіх работ адпавядае 7 кг бітага шкла, 20 кг макулатуры ці 2 кг поліэтылену.