Пінскія хакеісты ўзялі прыз на міжнародным турніры
Дзіцячая хакейная каманда з Пінску заняла другое месца.
Турнір “Мэд Дог” прайшоў у нямецкім Манхайме. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд з Германіі, Бельгіі, Францыі, Расіі і Беларусі. У фінале наша каманда саступіла гаспадарам пляцоўкі.
Пінчане закінулі 83 шайбы, а гэта найлепшы паказчык турніру. Акрамя гэтага Мікіта Вярэніч з 25 галамі стаў найлепшым бамбардзірам.