Пінскія махляры масава скупалі тавары ў растэрміноўку

Як піша газета “Полесская правда”, зламыснікі афармлялі тавар на імя сваіх знаёмых, і перапрадавалі яго са зніжкай. Занадта даверлівыя знаёмцы махляроў  потым вымушаныя былі сплочваць пазыкі крамам.

Пінскія праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў і распачалі крымінальную справу.