Піяніста Пятрова перавязуць з Мінску ў Маскву, калі яму палепшае

Нагадаем, што знакаміты расійскі піяніст Мікалай Пятроў шпіталізаваны ў Мінску з ішэмічным інсультам. 


Народны артыст СССР, прэзідэнт Акадэміі расійскага мастацтва Мікалай Пятроў прыехаў у Мінск на адкрыццё музычнага форума "Магія раяля". У цяжкім стане яго даставілі ў мінскую лякарню хуткай дапамогі. 


Як паведамляе РІА "Новости", расійская амбасада ў Мінску кантралюе сітуацыю. Да лекавання Пятрова падлучылі найлепшых беларускіх дактароў.