Піяршчыкі намалююць твар Мінска за 300 тысяч долараў

Пра гэта паведаміла дырэктар турысцка-інфармацыйнага цэнтра "Мінск" Алена Пліс.

Пліс: "Мы будзем распрацоўваць стыль горада, і гэтая праца ўжо вядзецца. Мы праводзілі перамовы з адной англійскай кампаніяй, якая прафесійна і даўно займаецца распрацоўкай стылю горада. Дамову мы яшчэ не заключалі. Але за свае паслугі яны папрасілі 300 тысяч долараў. Гэта не толькі распрацоўка адзінага стылю горада, але і прасоўванне, і правядзенне навучальных семінараў".