"Платформа" паведамляе пра масавае збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі
Пра гэта паведаміў дырэктар інфармацыйна асветніцкай установы "Платформа" Андрэй Бандарэнка.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, 27 ліпеня ў памяшканні камернага тыпу супрацоўнікі калоніі жорстка збілі шасцярых зняволеных. Два вязні трапілі ў гарадскую лякарню, адзін з іх — на насілках. Астатнім пацярпелым дапамогу аказвалі ў калоніі, кажа Бандарэнка. У самой калоніі, па яго словах, інфармацыю пра збіццё абверглі.
Установа "Платформа" звярнулася ў Генпракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў з патрабаваннем правесці праверку гэтых фактаў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.