Полацкаму раёну прыдумалі брэнд — Лесуна

Менавіта Лесавіка-Лесуна мясцовыя ідэолагі палічылі найбольш адэкватным сімвалам Полаччыны. На іх думку, раён багаты лясамі і вядомы сваімі ягаднымі і грыбнымі чэмпіянатамі. Таму край і павінен асацыявацца з гэтым міфічным персанажам. Лесун будзе жыць на турбазе аднаго з полацкіх прадпрыемстваў. Стварэнне брэнда, лічаць прадстаўнікі мясцовай улады, дапаможа прыцягненню ў раён турыстаў і будзе спрыяць развіццю ўнутранага маркетынгу, паведамляе БЕЛТА.

Зрэшты, невядома, чаму полацкія ідэолагі не сталі абыгрываць іншыя мясцовыя славутасці, кшталту Сафійскага сабора ці гісторыі легендарных полацкіх князёў.