Польшча не чакае Лукашэнку на саміце Усходняга партнёрства
Бо кіраўнік Беларусі ўнесены ў еўрапейскі "спіс неўязных".
Пра гэта ІА REGNUM паведаміла крыніца ў дыпламатычных колах Польшчы. Па словах польскага дыпламата, стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюзе застаецца нязменным.
Нагадаем, што кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі 27 чэрвеня выступіў з гучнай заявай. Па яго словах, Беларусь будзе запрошана на саміт Усходняга партнёрства на "вышэйшым магчымым узроўні". Саміт павінен адбыцца ў верасні ў Варшаве.
Польскія эксперты мяркуюць, што "вышэйшым магчымым узроўнем" будзе самы высокапастаўлены прадстаўнік дзяржавы, на якога не распаўсюджваюцца візавыя санкцыі ЕС. Ім можа апынуцца прэм'ер-міністр ці міністр замежных спраў.
Дарэчы, на ўстаноўчым саміце Усходняга партнёрства ў траўні 2009 года Беларусь прадстаўлялі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.