Польшча зацікаўленая, каб Беларусь уступіла ў СГА
Беларусь для Польшчы з'яўляецца больш важным гандлёвым партнёрам, чым нават Ірландыя ці Латвія.
І Польшча мае важны голас у справе далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, піша польскі партал фінансавай аналітыкі FORSAL.
Беларусь шмат гадоў спрабуе далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пасля ўваходжання Расіі ў СГА ў жніўні 2012 года, у Беларусі, якая ўваходзіць у Мытны саюз, з'явіліся новыя абавязкі, але ніякіх правоў.
Удзел Мінску ў СГА прымусіць яго выконваць правілы гэтай арганізацыі. Іншымі словамі, польскія гандлёвыя прадпрыемствы і інвестары будуць адчуваць сябе больш бяспечна ў Беларусі. А польская эканоміка будзе мець дадатковыя механізмы абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, напрыклад, дэмпінгу, адзначае Радыё "Свабода".
"Сяброўства Беларусі ў СГА паслужыць эканамічнаму адкрыццю Беларусі і нагодай для трансфармацыі эканомікі", — кажуць прадстаўнікі польскага МЗС.