Польскае консульства ў Брэсце ўстанавіла рэкорд выдачы віз

Як паведаміла "Брестской газете" генеральны консул Ганна Навакоўска, сёлета яны ўжо выдалі на 56% віз больш, чым летась. Гэта нават больш, чым у 2009 і 2010 гадах разам узятых.

Дарэчы, уладальнікам стотысячной візы стаў вучань сярэдняй школы з Брэсцкага раёна, які выязджае на экскурсію ў Варшаву.