Польскі палітык хацеў узяць беларускі лес у арэнду на 90 гадоў
Гаворка ідзе пра былога віцэ-прэм’ера і міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Анджэя Лепэра, які нядаўна загінуў пры няясных абставінах.
Менавіта яму беларускія ўлады пагадзіліся здаць у арэнду на 90 гадоў лес, паведамляе Польскае Радыё са спасылкай на газету "Super Express".
Палітык збіраўся займацца пастаўкамі беларускай драўніны ў Польшчу. Па словах польскіх спецыялістаў, у Беларусі драўніна — гэта стратэгічная сыравіна, дамовы па ёй абумоўленыя шматлікімі абмежаваннямі.
Польскія СМІ адзначаюць, што беларусы прапанавалі Лепэру таксама распрацаваць маштабную праграму рэструктурызацыі сельскай гаспадаркі.
Нагадаем, старшыню польскай партыі “Самаабарона” Анджэя Лепэра знайшлі 5 жніўня мёртвым у сядзібе партыі ў Варшаве. Паводле пракуратуры, Лепэр учыніў самагубства.