Польскім ВНУ прапанавалі адмяніць для беларусаў аплату за навучанне

Паводле Мігальскага, асабліва важным было б увядзенне спецыяльнай праграмы навучання для студэнтаў з Беларусі і памяншэнне або поўная адмена платы за навучанне для іх.

Таксама дэпутат звярнуў увагу на той факт, што палітычная сітуацыя ў Беларусі працягвае пагаршацца. Маладыя людзі "часта не маюць магчымасці для адукацыйнага развіцця і палітычнай дзейнасці", таму выязджаюць за мяжу.

Як адзначыў Мігальскі, палягчэнне ўмоваў прыняцця беларусаў на навучанне ў польскія ВНУ, стане важным выразам польскай салідарнасці і падтрымкі беларускага народа.