Польскія палітыкі рэагуюць на скандал у Быдгашчы

Як паведамлялася, падчас матчу Чэмпіянату Еўропы паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Літвы ў польскім Быдгашчы заўзятары беларускай зборнай вывесілі на трыбуне бел-чырвона-белы сцяг. Пасля гэтага ахова вывела заўзятараў з трыбунаў.

Рашэнне выдаліць заўзятараў прыняла Міжнародная фэдэрацыя баскетбола па просьбе трэнера беларускай зборнай, паведамляе “Польскае радыё”.

Іншыя польскія палітыкі таксама адрэагавалі на скандал. Паводле сенатара ад партыі “Грамадзянская платформа” Яна Рулеўскага, вінаватымі ў інцыдэнце з’яўляюцца польскія арганізатары ды Міжнародная федэрацыя баскетбола, адказная за Чэмпіянат Еўропы. У сваю чаргу дэпутат Сейма ад партыі “Права і справядлівасьць” Зьбігнеў Гіжыньскі лічыць, што скандал прынясе сорам на ўсю Еўропу.