Польскія памежнікі: У Беларусь пераганяюць усё болей скрадзеных машын

Як паведамляе газета "Kurier Poranny", крадуць аўтамабілі ў асноўным на замову. Вельмі часта яны не затрымліваюцца ў Беларусі, а пераганяюцца ў Расію. Жадаючыя перагнаць скрадзеныя аўтамабілі атрымліваюць каля 500 еўра. І гэта пры тым, што кіроўцам можа пагражаць крымінальны пераслед.

Паведамляецца, што скрадзеныя ў ЕС аўтамабілі каштуюць да 150 тысяч еўра.