Попел ісландскага вулкана насоўваецца на Еўропу

22 траўня ўлады Ісландыі прынялі рашэнне зачыніць аэрапорт Кефлавік – галоўны міжнародны аэрапорт краіны.


Пры гэтым у метэаралагічным бюро краіны лічаць, што вулканічны попел сёлета не будзе такім жа небяспечным для рухавікоў паветраных судоў, як попел Эйяфьядлайекюдля.

Навукоўцы мяркуюць, што вулканічны пыл грубейшы, таму ён хутчэй асядзе і не распаўсюдзіцца на вялікую адлегласць. Тым не менш, вулкан можа растапіць частку ледавіка Ватнайекюдль, пад якім ён знаходзіцца, і выклікаць лакальныя паводкі, паведамляе Бі-бі-сі.

Адзначым, што слуп дыму і попелу, выкінуты Грымсвотнам, ужо дасягнуў вышыні 15 кіламетраў.