Пошта адмовілася пераводзіць беларускія рублі за мяжу
РУП "Белпошта" часова прыпыніла прыём міжнародных грашовых пераводаў у беларускіх рублях.
Цяпер такую аперацыю можна выканаць толькі ў замежнай валюце, заплаціўшы 8% ад сумы пераводу. Да такога рашэння "Белпошта" прыйшла, сутыкнуўшыся з немагчымасцю набыць валюту для аплаты запазычанасці па рублёвых пераводах перад "Поштай Расіі”. Расійскае ведамства ўчора папярэдзіла беларускіх калегаў, што будзе вымушана спыніць аказанне гэтай паслугі.
Нагадаем, беларусы выкарыстоўвалі пераводы як апошнюю магчымасць канвертаваць беларускія рублі ў расійскія па афіцыйным курсе, з-за чаго аб'ёмы такіх плацяжоў шматкроць павялічыліся.