Пра нарвежскага тэрарыста Брэйвіка паставяць спектакль
Яго рыхтуе дацкі рэжысёр Крысціян Лоліке. Прэм'ера чакаецца ўвосень сёлета.
Як паведамляе "Эхо Москвы", спектакль будзе грунтавацца на "Маніфесце" Андэрса Брэйвіка, які летась арганізаваў выбух у Осла і расстраляў дзесяткі людзей. Мяркуецца, што пастаноўку пабачаць і жыхары Нарвегіі. Ці знойдецца ў ёй месца і для былой сяброўкі Брэйвіка, беларускі Надзі, пакуль невядома.