Праапераваны ў Мінску экс-кіраўнік Масада вярнуўся на радзіму
У Ізраілі 67-гадовага Меіра Дагана адразу шпіталізавалі ў адну з цэнтральных клінік.
Ізраільскія лекары ацэньваюць яго стан пасля перасадкі пячонкі як стабільны, інфармуе БелаПАН. Паводле неафіцыйных крыніцаў, рашэнне перавесці Дагана на лячэнне ў Ізраіль прымалі медыкі. Невядома, ці існуе рэальная пагроза яго жыццю на цяперашні час.
Нагадаем: пра тое, што Даган праапераваны ў Беларусі, распавёў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ 16 кастрычніка. Пазней стала вядома, што аперацыю праводзіў французскі хірург з беларускімі лекарамі.
Па інфармацыі ізраільскіх СМІ, беларуская клініка была абрана таму, што ў Нямеччыне і ЗША прыйшлося б доўга чакаць чаргі на аперацыю. Апераваць Дагана на радзіме не ўзяліся, бо там правілы забараняюць праводзіць трансплантацыю пячонкі пацыентам старэйшым за 65 гадоў.
Фота — newsru.co.il