Праблемы з валютай не адлюстроўваюцца на стане рынка каштоўных папер
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі Аляксандр Гальперын.
"Ніяк не паўплывалі гэтыя праблемы на працэсы, якія адбываюцца на рынку каштоўных папер, - адзначыў Аляксандр Гальперын. - Па тых акцыях, якія намінаваны ў беларускіх рублях, гандаль ідзе ў беларускіх рублях". Асноўнымі ўдзельнікамі рынка каштоўных папер з'яўляюцца рэзідэнты Беларусі, хаця нерэзідэнты тут таксама прысутнічаюць. Таму разлікі вядуцца ў беларускіх рублях.
Што да карпаратыўных аблігацый, "то тут ізноў жа большы аб'ём даводзіцца на аблігацыі, якія намінаваны ў беларускіх рублях". Таму тое, што адбываецца цяпер на валютным рынку, не адлюстроўваецца на рынку каштоўных папер, рэзюмаваў дырэктар дэпартамента, паведамляе БЕЛТА