Прадпрымальнікі з Чэрвенскага рынку перамаглі чыноўнікаў
Чэрвенскі рынак сталіцы не будзе ліквідаваны.
На сходзе 21 чэрвеня чыноўнікі Мінгарвыканкама паведамілі прадпрымальнікам рынку, што рынак атрымае новую пляцоўку ў Ленінскім раёне сталіцы.
За ўсе камунікацыі і нават заліўку асфальта заплаціць іранская кампанія, якая будзе будаваць на месцы старога рынку гандлёва-забаўляльны комплекс. Як паведамляе “Народная Воля”, новы рынак будзе дзяржаўным і ўсё будаўніцтва будзе весціся “пад крылом” Камароўскага рынку.
Нагадаем, што раней уўлады збіраліся прымусова выселіць прадпрымальнікаў да 1 ліпеня, не ствараючы для іх новы рынак.