Прадстаўнікі Расіі і Германіі ў Маскве абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
Сітуацыя ў Беларусі стала адной з тэм сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Расіі Рыгора Карасіна з амбасадарам Германіі у Маскве Ўльрыхам Брандэнбургам
Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі і друку МЗС Расіі, падчас гутаркі "адбыўся абмен меркаваннямі па асобных пытаннях адносін Расіі і Гарманіі з краінамі СНД". На сустрэчы сярод іншых абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі , гаворыцца ў паведамляенні.
Нагадаем, пасля падзей 19 снежня і адмовы беларускіх улад падоўжыць мандат офіса АБСЕ Германія пачала абмяжоўваць афіцыйныя кантакты з Мінскам, паведамляе БелаПАН.