Праект бюджэту на 2012 год унесены ў Палату прадстаўнікоў

А таксама законапраект "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год". Ужо заўтра праект бюджэту і папраўкі ў кодэкс будуць разгледжаны дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што з параметрамі бюджэту дэпутаты маглі азнаёміцца раней. 8 снежня праект абмяркоўваўся на пашыраным паседжэнні парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы.