Праезд для школьнікаў і студэнтаў у Мінску зноў можа стаць платным

Пра гэта, па звестках "Мінск-Навінаў", заявіў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Таксама ён паведаміў, што гарадскія ўлады будуць яшчэ разглядаць, ці аднаўляць для школьнікаў і студэнтаў бясплатны праезд з 1 верасня.

Агулам жа ў Мінску плануецца сёлета двойчы павялічыць кошт праезду ў грамадскім транспарце. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца ў чэрвені і кастрычніку. Нагадаем, што цяпер праезд у грамадскім транспарце сталіцы каштуе 1300 рублёў за адну паездку.