Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе з 5 красавіка

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на дырэктара дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерыя Шкуратава.

Адпаведнае рашэнне было падпісана 3 красавіка ў Мінюсце. Заўтра яно будзе апублікавана ў газеце "Минский курьер".

Нагадаем, летась тарыфы на праезд змяняліся ў Мінску чатыры разы. Год таму кошт на праезд вырас ад 700 да 850 рублёў. У жніўні ён падаражэў да 900, у верасні — да 950. У лістападзе адна паездка стала каштаваць 1300 рублёў. 

Фота — auto.onliner.by