Пракуратура адмяніла папярэджанне рэдактару газеты “Вольны горад”

Папярэджанне рэдактару газеты “Вольны горад” вынесла Крычаўская раённая пракуратура.


Нагадаем, артыкул быў прысвечаны тэракту ў мінскім метро. На думку раённага пракурора, тэкст утрымліваў непраўдзівую інфармацыю наконт расследавання тэракту. Паводле пракурора, публікацыя была скіраваная на дыскрымінацыю праваахоўных органаў, беларускай дзяржавы і грамадства.


У адказе абласной пракуратуры адзначаецца, што факты, паводле якіх незалежнай газеце было вынесена папярэджанне, не пацвердзіліся.


Рэдактар “Вольнага горада” гаворыць, што рашэнне пра папярэджанне было прынята мясцовай пракуратурай і КДБ пасля тэракту ў мінскім метро. На думку Няроўнага, яно спантаннае і незаконнае.