Пракуратура расследуе смерць двух наркаманаў у Мінску
Здарэнні адбыліся 26 і 27 снежня.
Цела 35-гадовага мужчыны са слядамі ін’екцыі на локцевым згібе знайшлі на лесвічнай пляцоўцы дома па вуліцы Ілімскай. Выявілася, што ў яго была ломка і ён некалькі дзён запар піў. З кватэры ён выйшаў на нечы тэлефонны званок. На пляцоўцы яго знайшла мёртвым жонка.
На наступны дзень у кватэры дома па вуліцы Чабатарова знайшлі труп 26-гадовага хлопца, які спажываў наркотыкі. Яго смерць таксама адбылася пасля спажывання алкаголю, інфармуе БелаПАН.