Пракурор Парыжа баіцца новых нападаў у Тулузе
Пра гэта Франсуа Маланс заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Па яго словах, злачынец, які застрэліў 19 сакавіка чацвярых чалавек каля габрэйскай школы ў Тулузе, можа арганізаваць новы напад. Па звестках пракурора, які кіруе следствам, усе ахвяры забітыя прамым стрэлам у галаву з аднаго і таго ж рэвальвера Colt. Таксама пракурор паведаміў, што забойца ездзіць на скутары Yamaha, нумар якога ўсталяваць пакуль не ўдалося, перадае РБК.
У следства, у якім удзельнічаюць 250 чалавек, дзве асноўныя версіі: напад учыніў або ісламіст, або праварадыкальны экстрэміст. Упершыню ў гісторыі ў Францыі абвешчаны максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.
Сёння целы чацвярых загінулых будуць перавезеныя ў Ізраіль, дзе і будуць пахаваныя.