Пракурор патрабуе для Леаніда Кавалёва 7 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца суд над былым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Леанідам Кавалёвым.
Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару, піша nn.by. Таксама па справе праходзіць грамадзянін Эстоніі Каал Гунар. Яго вінавацяць у пасобніцтве пры атрыманні хабару.
У справе фігуруе сума ў 2,5 тысячы еўра — яе эстонец перадаў дырэктару фірмы, якая займаецца арганізацыяй феерверкаў. Перадача грошай ішла пад кантролем КДБ, дырэктар напісаў заяву, і грамадзянін Эстоніі пайшоў на супрацоўніцтва.
Пракурор запрасіў для Кавалёва 7 гадоў калоніі, для Гунара — 5 гадоў, з улікам амністыі тэрмін будзе зменшаны на год.
Кавалёў і Гунар сваёй віны не прызнаюць. Сёння прайшлі спрэчкі бакоў, абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Прысуд будзе абвешчаны 31 жніўня.
Фота Леаніда Кавалёва ў час кіраўніцтва БРСМ — bymedia.net