Прараба і інжынера пакаралі за смерць на віцебскай плошчы Перамогі

 Малады мужчына загінуў ад удара электратокам літаральна за пару дзён да ўрачыстага адкрыцця плошчы пасля рэканструкцыі напрыканцы 2009 года.

Ён займаўся абсталяваннем аднаго з фантанаў. Як высветлілі праваахоўчыя органы, рабочы быў п’яны. Ён дакрануўся да адкрытага кабеля і атрымаў смяротны ўдар токам. Прараба і інжынера пакаралі за тое, што яны дапусцілі нецвярозага чалавека да працы ды не пракантралявалі бяспеку на аб’екце. Абодва пазабаўлены сваіх пасад ды пакараны абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.