Праваабаронца гатовая дапамагчы следству знайсці сапраўдных пагромшчыкаў

Актывістку выклікалі туды ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках", і яна сапраўды гатовая дапамагчы следству.

Актывістка перадала следчаму два дзясяткі фотаздымкаў, якія яна сама зрабіла ўвечары 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Шацікава сцвярджае, што здымкі могуць дапамагчы высветліць асобы тых, хто "граміў" Дом ураду.

Гэтыя ж фотаздымкі яна перадала і супрацоўнікам КДБ. Аднак, на думку Шацікавай, яны камітэтчыкаў не надта зацікавілі. Затое следчы МУС прыняў гэтыя сведчанні больш сур'ёзна. "Мне падалося, што гэты следчы сапраўды спрабуе разабрацца ў справе", — распавяла праваабаронца Радыё "Свабода"