Праваабаронцы звярнуліся да Лукашэнкі па гучнай справе Сарочыка

Нагадаем, у лістападзе 2012 года вартаўнік мінскай аўтастаянкі Васіль Сарочык заявіў, што яго на працягу шасці гадзінаў збівалі і катавалі міліцыянты. Паводле яго слоў, такім чынам яны спрабавалі прымусіць узяць на сябе віну за злачынствы, якія ён не ўчыняў.

Рашэнне звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з мэтай перагляду справы стала рэакцыяй праваабаронцаў на спыненне крымінальнага пераследу і расследавання па крымінальнай справе ў дачыненні да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС сталіцы. Менавіта іх падазравалі ў збіцці Сарочыка.

Аўтары ліста ў Адміністрацыю прэзідэнта адзначаюць, што гэтая крымінальная справа наносіць урон аўтарытэту не толькі праваахоўнай сістэмы, але і кіраўніка дзяржавы асабіста, паведамляе БелаПАН.

На прэс-канферэнцыі 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спачатку справа Сарочыка яго "ўсхвалявала", але пасля ў яго знікла да яе цікаўнасць.

Фота — belsat.eu