Праваслаўная Царква: купанне на Вадохрышча п'яным — блюзнерства
Пра гэта заявіў намеснік адказнага за працу са СМІ Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Арлоў.
Паводле яго слоў, акунанне ў палонку на Вадохрышча ў п'яным выглядзе проста недапушчальнае. Аказваецца, такія выпадкі адбываюцца нярэдка — людзі перад тым, як скокнуць у ледзяную ваду, "разаграваюцца спіртнымі напоямі".
Паколькі гэта "блюзнерства", Арлоў раіць п'яным адмовіцца ад купання, інфармуе БЕЛТА. Прадстаўнік Праваслаўнай Царквы нагадаў, што традыцыя купацца ў палонцы на Вадохрышча ніяк не звязаная з гэтым хрысціянскім святам. Вернікі звычайна пасцяцца напярэдадні, а ў гэты дзень наведваюць храмы.