Праваслаўныя адзначаюць Дзень Віленскага абраза Божай Маці
Ён прыпадае акурат на 28 лютага.
У праваслаўнай традыцыі лічыцца, што абраз напісаны святым евангелістам Лукой. Ён доўгі час быў родавай святыняй грэцкіх імператараў у Канстанцінопалі. У гонар перанясення абраза ў Вільню і было ўсталявана свята.
Насамрэч невядома, хто намаляваў абраз. Паводле адной з версіяў, абраз адлюстроўвае знакамітую прыгажуню XVI стагоддзя Барбару Радзівіл. Гісторык Тэадор Нарбут са спасылкай на невядомы нікому рукапіс вылучыў у 1839 годзе гіпотэзу, што абраз быў прывезены вялікім князем Альгердам з Крыму. Гэта і дало падставу развіваць гіпотэзу аб праваслаўным паходжанні абраза, быццам бы вывезенай з царквы ў Корсуні.
Даследаванні, праведзеныя ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, вызначылі, што абраз створаны ў другой палове XVI стагоддзя, верагодна італьянскім мастаком.