Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю
За тыдзень да Вялікадня хрысціяне адзначаюць свята ўрачыстага ўваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім.
Згодна з біблейскімі звесткамі, людзі віталі Збавіцеля пальмавымі галінкамі. У Беларусі, як і многіх іншых краінах, пальмавыя галінкі традыцыйна замяняюць вярбой, таму гэтую нядзелю яшчэ называюць Вербніцай. Вярба першай ажывае пасля зімы і таксама ў пэўным сэнсе сімвалізуе ўваскрэсенне.
У гэты дзень у праваслаўных храмах адбываецца асвячэнне вербных галінак. Пост у гэты дзень аслабляецца, вернікам дазваляюць спажываць рыбу.