Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікі чацвер

У гэты дзень успамінаюць тры біблейскія падзеі - Таемную вячэру, на якой Хрыстос устанавіў таемства Эўхарыстыі, абмыванне Збавіцелем ног апосталаў у знак пакоры, малітву Хрыста ў Гефсіманскім садзе. Вернікі ў гэты дзень праводзяць генеральную ўборку перад вялікім святам, а таксама спавядаюцца ў царкве, каб сустрэць Вялікдзень з чыстай душой. І сёння ж пачынаюць фарбаваць велікодныя яйкі і пячы кулічы.