“Правы альянс” сыходзіць з палітыкі

Так, Рада вырашыла спыніць палітычную дзейнасць “Правага альянсу”, а таксама скасаваць усе дамовы аб удзеле ў палітычных кааліцыях. Сябры арганізацыі цяпер маюць права займацца палітыкай толькі як прыватныя асобы. Таксама скасоўваецца пасада лідара арганізацыі. Юрась Карэтнікаў цяпер будзе лічыцца сябрам Рады.

“Правы альянс” азначыў кірункі сваёй дзейнасці: пашырэнне нацыяналізму ў грамадстве, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, барацьба з алкагалізмам, наркаманіяй і дэструктыўнымі ідэалогіямі, спыненне безадказнай міграцыйнай палітыкі ўладаў, спыненне беларусафобскай дзейнасці.