Праз страйк у нямецкіх аэрапортах адмененыя сотні рэйсаў
У чацвер супрацоўнікі службаў бяспекі аэрапортаў Дзюсельдорфа і Гамбурга ладзяць страйк.
Прадстаўніца прафсаюзу работнікаў сферы паслуг кажа, што прычына — у правале чарговага раўнда перамоваў па аплаце працы. Пратэстоўцы патрабуюць павысіць заробкі на 30%, інфармуе РІА "Новости". Прафсаюз не выключае, што страйк можа быць працягнуты ў пятніцу.
Паведамляецца, што ў гэтых двух нямецкіх аэрапортах адмененыя прынамсі 270 рэйсаў. Гэта пры тым, што аэрапорты Дзюсельдорфа і Гамбурга ўваходзяць у лік самых загружаных у Нямеччыне. Па аб'ёме пасажыраплыні яны займаюць, адпаведна, трэцяе і пятае месцы.
Фота — dapd