Прэм'ер Літвы лічыць, што фінансавы крызіс умацоўвае Еўропу
З такой заявай Андрус Кубілюс выступіў у чацвер на адкрыцці Балтыйскага форуму інвестараў, які пачаўся ў Вільні.
Літоўскі прэм'ер заявіў, што пасля крызісу Еўрасаюз будзе лепш падрыхтаваны да канкурэнтных цяжкасцяў будучыні, перадае партал DELFI. Кубілюс кажа, што Еўропа развівалася ад крызісу да крызісу. І звычайна пасля пераадолення крызісу Еўропа бывае больш кансалідаванай, аб'яднанай і магутнай.
На думку Кубілюса, крызіс у еўразоне ўжо дасягнуў свайго піку.
Фота — ru.delfi.lt