Прэс-сакратар Пуціна адказаў Лукашэнку наконт спіны
Дзмітрый Пяскоў заявіў, што чуткі пра спіну расійскага прэзідэнта "моцна перабольшаныя".
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю "Комсомольской правде". Па словах Пяскова, чуткі пра хворую спіну Уладзіміра Пуціна не замінаюць яго працаздольнасці. Расійскі кіраўнік, маўляў, працуе ў ранейшым тэмпе і не збіраецца кідаць свае спартовыя заняткі.
Прэс-сакратар кажа, што Пуцін ніяк не рэагуе на чуткі пра сваю хваробу ў СМІ і ўспрымае такія дыскусіі па-філасофску.
Нагадаем, што некалькі дзён таму ў інтэрв'ю агенцтву Reuters Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што яго расійскі калега пашкодзіў пазваночнік падчас спартовых заняткаў.
Фота — shans-online.com