Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прызначаныя на 14 красавіка
Такое рашэнне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія краіны, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Раней дакладная дата не называлася, было толькі вядома, што выбары пройдуць не пазней, чым праз 30 дзён пасля смерці прэзідэнта Уга Чавеса, які сканаў 5 сакавіка.
Кандыдатам ад кіруючай партыі стаў Нікалас Мадура, якога 8 сакавіка прывялі да прысягі як часовага прэзідэнта. Адзіным кандыдатам ад апазіцыі будзе губернатар штату Міранда Энрыке Капрылес. Увосень 2012 года ён балатаваўся на пасаду прэзідэнта і прайграў Уга Чавесу.
Чавес тады атрымаў 54,5% галасоў выбаршчыкаў, а Капрылес — 44,9%.