Прэзідэнт Балівіі: Пасля смерці Чавеса займуся сваім здароўем

Ён вырашыў заняцца сваім здароўем. У панядзелак Маралес устрымаўся ад наведвання ўсіх запланаваных мерапрыемстваў — ён кепска сябе адчуваў. Паводле звестак лекараў, у прэзідэнта Балівіі выявілі праблемы з дыхальнай сістэмай.

Вядома, што год таму стан здароўя Эва Маралеса сур'ёзна пагоршыўся. Прычынай называлі кепскае і недастатковае харчаванне, а таксама хранічную стомленасць.

Фота — AFP