Прэзідэнт Францыі і канцлер Германіі прапанавалі ўзмацніць інтэграцыю ЕС

Выступаючы на сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках перамоў у Парыжы, абодва лідара заявілі што краінам еўразоны неабходна значна больш цесна супрацоўнічаць у галіне эканамічнай і фіскальнай палітыкі. Пры гэтым, па словах Меркель, далейшая інтэграцыя Еўропы будзе паступовым працэсам. Акрамя таго, лідары выступілі з прапановай ўвесці падатак на фінансавыя транзакцыі ў межах еўразоны. Прапанова прэзідэнта Сарказі і канцлера Меркель ужо выклікала неадназначную рэакцыю, паведамляе ВВС.