Прэзідэнт Нікарагуа: Чавес падняў клінок Балівара, ён нёс святло!
Кіраўнікі розных краін свету працягваюць выказвацца з нагоды смерці венесуэльскага прэзідэнта Уга Чавеса. Ён памёр ад раку на 59-м годзе жыцця.
Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, сябар і паплечнік памерлага лідара Венесуэлы, разам з тысячамі нікарагуанцаў узяў удзел у сталіцы Манагуа ў цырымоніі, прысвечанай Чавесу.
"Камандантэ — прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес — прыйшоў, каб несці святло нашаму брацкаму народу, ён падняў клінок Балівара ў Венесуэле, Лацінскай Амерыцы, на Карыбскіх выспах і ва ўсім свеце", — цытуе словы Артэгі РІА "Новости".
Прэзідэнт Нікарагуа падкрэсліў, што ў сваіх дзеяннях Чавес імкнуўся да справядлівасці, міру, свабоды, адінства народаў, у тым ліку лацінаамерыканскіх і карыбскіх краін.
Рэакцыя сусветных лідараў на смерць Уга Чавеса
Фота — AFP