Прэзідэнт Нямеччыны пайшоў у адстаўку праз фінансавы скандал
Крысціян Вульф заявіў, што краіне патрэбны прэзідэнт, якія карыстаецца падтрымкай большасці грамадзян.
"Сёння я падаю ў адстаўку, каб неадкладна вызваліць дарогу майму пераемніку", — цытуе Вульфа РІА "Новости".
Нагадаем, скандал, звязаны з імем прэзідэнта, выбухнуў у снежні мінулага года. Крысціяна Вульфа абвінавачваюць у шматлікіх злоўжываннях паўнамоцтвамі і статусам, і атрыманні фінансавай выгады. Напярэдадні пракуратура Гановера накіравала ў бундэстаг запыт аб пазбаўленні прэзідэнта імунітэта ў сувязі з падазрэннем ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
У адпаведнасці з апошнімі сацыялагічнымі апытаннямі, ужо каля 84% грамадзян Нямеччыны не вераць у шчырасць свайго прэзідэнта.
Фота: ca-news.org