Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес адчувае сябе цалкам здаровым
Аб гэтым ён напісаў у сваім твітэры пасля праходжання чарговага курсу медыцынскіх працэдур на Кубе.
Уга Чавес напісаў, што цалкам вольны ад хваробы, аднак павінен сачыць за сваім аднаўленнем.
Нагадаем, што у чэрвені ў сталіцы Кубы Гаване прэзідэнта Венесуэлы прааперавалі, выдаліўшы яму злаякасную пухліну кішэчніка. Чавес прайшоў ужо чатыры курсы хіміятэрапіі.