Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес паміж жыццём і смерцю

У афіцыйным тэлезвароце міністр па інфармацыі Эрнэста Віегас заявіў, што ў прэзідэнта Венесуэлы, які нядаўна перанёс чацвёртую за апошнія два гады аперацыю па выдаленні ракавай пухліны, з'явіліся новыя ўскладненні.

"Пасля аперацыі 11 снежня камандантэ Чавес змагаецца з ускладненнямі, якія ўзніклі з-за цяжкай лёгачнай інфекцыі, якая ў сваю чаргу прывяла да дыхальнай недастатковасці. Цяпер яму неабходна строга выконваць медычнае лячэнне", — цытуе словы міністра сайт euronews.com.

Асяроддзе прэзідэнта абвяргае чуткі пра тое, што венесуэльскі лідэр знаходзіцца ў штучнай коме.

Нагадаем, у кастрычніку 2012 года 58-гадовы лідар Венесуэлы быў пераабраны яшчэ на шэсць гадоў. Падчас прэзідэнцкай кампаніі Уга Чавес запэўніваў сваіх выбарцаў, што ён здаровы. Але ў канцы лістапада яго стан пагоршыўся і з таго часу ён не з'яўляўся на публіцы. Афіцыйнае ўступленне на пасаду запланавана на 10 студзеня.