Прэзідэнту Чэхіі Вацлаву Клаўсу аб'явілі сімвалічны імпічмент
4 сакавіка чэшскі Сенат прагаласаваў за недавер прэзідэнту.
Як паведамляе Reuters, незадавальненне ў грамадстве выклікала рашэнне Вацлава Клаўса (на здымку) спыніць расследаванне справаў, звязаных з махлярствамі і фінансавымі махінацыямі.
Аднак рашэнне Сената Чэхіі сімвалічнае — Клаўс неўзабаве сыходзіць з пасады. На 8 сакавіка запланаваная інаўгурацыя новага прэзідэнта краіны — Мілаша Земана.
Фота — radio.cz